Белорусский портал в Казахстане

Беларусь выбрала свой асаблівы шлях развіцця і ніколі з яго не зверне



Такое меркаванне выказала карэспандэнт "Радыё-СВ Камчатка" Камчацкага края Марына Ахцянава.

"Паслухаўшы Прэзідэнта, я зразумела, што Беларусь выбрала свой асаблівы шлях развіцця. Гэты шлях вызначыў менавіта Аляксандр Лукашэнка. І Беларусь ніколі з яго не зверне", - адзначыла Марына Ахцянава.

У Беларусі вельмі ўдала спалучаецца славянскі менталітэт з еўрапейскай арганізаванасцю, лічыць журналістка. "На прэс-канферэнцыі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пастаянна рабіў упор на важнасць дысцыпліны, парадку, адказнасці кадраў, пры гэтым вылучаў значнасць няспешнасці, удумлівасці, аналізу, якімі вядомы славянскі беларускі народ", - падкрэсліла яна.

Марына Ахцянава ў час паездкі ў Віцебскую вобласць адзначыла для сябе зладжаную работу службаў, прафесіяналізм чыноўнікаў і кіраўнікоў.

БЕЛТА, 17 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/756/27772
Текущая дата: 02.06.2024