Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ААТ "Пеленг".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што першарадная ўвага будзе ўдзяляцца таксама прадпрыемствам, што працуюць на мясцовай сыравіне. "Упор робім на такія прадпрыемствы і заўтрашняга дня. І ў гэта мы будзем у асноўным інвесціраваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт азнаёміўся са станам і перспектыўнымі напрамкамі работы арганізацый абароннага сектара беларускай эканомікі па вытворчасці найноўшых узораў узбраенняў і абсталявання. Кіраўнік дзяржавы цікавіўся эканамічнымі паказчыкамі работы ААТ "Пеленг" і ў цэлым прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама, існуючымі праблемнымі пытаннямі ў галіне.
Аляксандру Лукашэнку далажылі таксама аб выкананні яго даручэнняў па рэалізацыі праектаў стварэння айчыннай касмічнай тэхнікі. Прэзідэнт азнаёміўся з узорамі касмічнага абсталявання, што выпускаецца, аснашчэннем вытворчай базы і тэхналагічнымі працэсамі зборкі касмічнай тэхнікі, вырабу буйнагабарытнай аптычнай тэхнікі. Кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены новыя і перспектыўныя ўзоры ўзбраенняў, што вырабляюцца прадпрыемствамі абароннага сектара, оптыка-электронная апаратура, якая выпускаецца ў ААТ "Пеленг". Прэзідэнту далажылі таксама аб перспектывах развіцця прадпрыемства і касмічнага прыборабудавання.
Кіраўнік дзяржавы ў цэлым застаўся задаволены работай прадпрыемства. "Мне прадпрыемства спадабалася, вы працуеце, ні ў кога грошай не просіце", - сказаў ён.
У час размовы з працоўным калектывам ААТ "Пеленг" Аляксандр Лукашэнка расказаў аб прычынах наведвання прадпрыемства. Паводле яго слоў, ён прыехаў паглядзець, як працуюць лепшыя прадпрыемствы, каб, наведваючы горшыя, мог параўнаць. "Вы, вядома, малайцы, - адзначыў Прэзідэнт. - Калі кіраўнік варушыцца, то да яго і прэтэнзій быць не можа". Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне беражліва ставяцца да такіх кіраўнікоў, як гендырэктар ААТ "Пеленг" Уладзімір Пакрышкін. "Шчыра кажучы, я не верыў, што ён можа так хутка сарыентавацца і стварыць новыя плошчы, новыя магутнасці, - сказаў Прэзідэнт. - Мой інтарэс быў у адным: краіна толькі тады можа лічыцца бяспечнай і мець перспектывы для існавання, у тым ліку развіцця, калі яна будзе займацца тэхналогіямі заўтрашняга дня". У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў будаўніцтва атамнай электрастанцыі, дрэваапрацоўчую галіну. "І такіх прарыўных напрамкаў у нас дастаткова, у тым ліку ў абароннай сферы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Было пастаўлена шмат задач. Мы ж экзамен здаём перад вамі, і вы са мной будзеце здаваць экзамен перад беларускім народам: што мы зрабілі перадавога? Народ павінен бачыць, што ў нашай краіны ёсць будучае, ёсць заўтра. Вы адну з задач выканалі, у вас ёсць перспектывы, свае грошы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што на працягу гэтага года трэба будзе пераканацца, што засталося дарабіць, "асабліва ў гэтыя складаныя часы, галоўнае - не спыніцца, трэба ісці наперад".
25 сакавіка 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/758/30229
Текущая дата: 15.11.2024