Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі ўвёў у абарачэнне памятныя манеты серыі "Задыякальны гараскоп"



Як паведамілі ў Нацбанку, манеты маюць форму круга, з пярэдняга і задняга бакоў манет выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Нацыянальны банк Беларусі 12 жніўня ўвёў у абарачэнне сярэбраныя памятныя манеты "Авен (Aries)", "Цялец (Taurus)" і "Блізняты (Gemini)" серыі "Задыякальны гараскоп" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм і медна-нікелевыя памятныя манеты "Авен (Aries)", "Цялец (Taurus)", "Блізняты (Gemini)", "Казярог (Capricorn)", "Вадалей (Aquarius)" і "Рыбы (Pisces)" серыі "Задыякальны гараскоп" наміналам 1 рубель, масай 19,50 г, дыяметрам 37,00 мм.

Аверс манет: уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры — фрагмент гравюры, на якой выяўлены Сонца, Месяц і зоркі; справа — проба сплаву (на сярэбраных манетах); па крузе знізу — намінал 20 РУБЛЁЎ (на сярэбраных) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевых) і год чаканкі.

Рэверс сярэбранай манеты "Авен (Aries)": у цэнтры — стылізаваная выява Авена, злева надпіс: ARIES; уверсе — задыякальны сімвал сузор`я і ўстаўкі з крышталёў Свароўскі.

Рэверс сярэбранай манеты "Цялец (Taurus)": у цэнтры — стылізаваная выява Цяльца, справа надпіс: TAURUS; уверсе — задыякальны сімвал сузор`я і ўстаўкі з крышталёў Свароўскі.

Рэверс сярэбранай манеты "Блізняты (Gemini)": у цэнтры — стылізаваная выява Блізнят, справа надпіс: GEMINI; уверсе — задыякальны сімвал сузор`я і ўстаўкі з крышталёў Свароўскі.

Рэверс медна-нікелевай манеты "Авен (Aries)": у цэнтры — стылізаваная выява Авена, злева надпіс: ARIES; уверсе — задыякальны сімвал сузор`я.

Рэверс медна-нікелевай манеты "Цялец (Taurus)": у цэнтры — стылізаваная выява Цяльца, справа надпіс: TAURUS; уверсе — задыякальны сімвал сузор`я.

Рэверс медна-нікелевай манеты "Блізняты (Gemini)": у цэнтры — стылізаваная выява Блізнят, справа надпіс: GEMINI; уверсе — задыякальны сімвал сузор`я.

Рэверс медна-нікелевай манеты "Казярог (Capricorn)": у цэнтры — стылізаваная выява Казярога; уверсе злева надпіс: CAPRICORN; унізе — задыякальны сімвал сузор`я.

Рэверс медна-нікелевай манеты "Вадалей (Aquarius)": у цэнтры — стылізаваная выява Вадалея; справа надпіс: AQUARIUS; унізе — задыякальны сімвал сузор`я.

Рэверс медна-нікелевай манеты "Рыбы (Pisces)": у цэнтры — стылізаваная выява Рыб і надпіс: PISCES; унізе — задыякальны сімвал сузор`я.

Манеты адчаканены ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор" накладам 7.777 штук кожнага наймення сярэбраных памятных манет і 3.333 штукі кожнага наймення медна-нікелевых памятных манет.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/759/27133
Текущая дата: 19.05.2024