Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі ў бліжэйшы час мае намер звярнуць увагу на работу праблемных прадпрыемстваў



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 жніўня, наведваючы Бярозаўскую ДРЭС.

Прэзідэнту было даложана аб сацыяльна-эканамічным развіцці Брэсцкай вобласці. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся тым, работа якіх прадпрыемстваў выклікае занепакоенасць губернатара. Канстанцін Сумар адзначыў, што ў першую чаргу праблемнымі з`яўляюцца прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, сярод якіх ААТ "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб`яднанне "Палессе", ААТ "Дываны Брэста", ААТ "Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка "Ручайка". Акрамя таго, брэсцкі губернатар звярнуў увагу на недастаткова добрую работу такіх прадпрыемстваў, як інструментальны завод "Сітома", Івацэвіцкі філіял ААТ "Экран", філіял ЗАТ "Атлант" - Баранавіцкі станкабудаўнічы завод.

"У бліжэйшы час мы прааналізуем гэтыя прадпрыемствы, таму што мы з году ў год ужо, напэўна, дзве пяцігодкі называем адны і тыя ж прадпрыемствы. І вы гарантавалі, што паціху там будуць зрухі ў лепшы бок. Але зноў іх называеце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама станам уборачнай кампаніі ў Брэсцкай вобласці, паказчыкамі па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі сельгасвытворчасці.

14 жніўня 2014, Белаазёрск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/759/27203
Текущая дата: 19.05.2024