Гэты дзень з`яўляецца трыста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 62 дні.
Якія падзеі адбыліся 30 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 кастрычніка
У 1921 годзе афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1939 годзе ў Беластоку скончыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
Хто нарадзіўся 30 кастрычніка
1728 год: Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном і асветнік, з 1764-га — прафесар Віленскай акадэміі.
1883 год: Янка Быліна, беларускі паэт, каталіцкі святар.
1905 год: Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусi.
1936 год: Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт і філосаф Поль Валеры, французскі кінарэжысёр Клод Лелуш і аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона.
30 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Восія.
У народзе ў гэты дзень казалі: "На Восія кола растаецца з воссю". Мужчыны прыводзілі вазы ў парадак: чынілі іх, чысцілі, мазалі смалой і дзёгцем і ставілі да вясны ў хлеў. Прыслухоўваліся да колаў: калі яны не рыпаюць, ураджай у наступным годзе будзе добры.
Таксама пра надвор`е разважалі, гледзячы на жывёл: калі гусь маша крыламі – будзе дождж, а калі кот салодка спіць, будзе цёпла.
Sputnik, 30 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/76/71365
Текущая дата: 17.11.2024