Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ў вялікія выхадныя з 4 па 7 лістапада будуць дзяжурыць 78 аварыйна-аднаўленчых брыгад



Будуць прыняты ўсе неабходныя меры для адладжанай і бесперабойнай працы. Пры неабходнасці аператыўна ліквідаваць аварыйную сітуацыю змогуць 229 чалавек.

«У сістэме прадпрыемстваў ЖКГ ва ўсіх раёнах вызначаны дзяжурныя, адпрацавана ўзаемадзеянне з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі „Гаррамаўтадара“ і „Мінскзелянбуда“. Будзе арганізаваны дадатковы вываз цвёрдых камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў», — праінфармавалі ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Пры неабходнасці мінчукі могуць пакінуць заяўку па адзіным кароткім нумары 115.

Звязда, 30 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/76/71369
Текущая дата: 17.11.2024