Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі аднаўляе ў поўным аб`ёме продаж і куплю атэставаных брыльянтаў



Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Нацыянальны банк Беларусі з верасня аднаўляе ў поўным аб`ёме аперацыі па рэалізацыі грамадзянам і юрыдычным асобам атэставаных брыльянтаў і зваротным выкупе праз свае структурныя падраздзяленні.

Работа па выкупе раней рэалізаваных Нацыянальным банкам брыльянтаў была часова прыпынена з кастрычніка 2012 года ў сувязі са змяненнем структуры Нацбанка і неабходнасцю прывядзення ў адпаведнасць шэрага нарматыўных прававых актаў. Пры гэтым атэставаныя брыльянты прадаваліся, але ў асноўным у межах астаткаў, існуючых у касах структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка.

Інфармацыя аб асартыменце атэставаных брыльянтаў, іх кошце і пунктах продажаў размяшчаецца на афіцыйным сайце Нацбанка ў раздзеле "Цэны на атэставаныя брыльянты".

29 жніўня 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/760/27354
Текущая дата: 02.06.2024