Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка з 29 жніўня па 7 верасня правядзе дэкаду па прафілактыцы дзіцячага траўматызму "Дзеці і бяспека"



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Ва ўсіх абласцях будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на прафілактыку няшчасных выпадкаў на аб`ектах чыгуначнага транспарту. Будуць задзейнічаныя работнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ, супрацоўнікі органаў унутраных спраў на транспарце.

Падчас дэкады будуць праводзіцца рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб`ектах чыгуначнага транспарту, галоўная мэта якіх — папярэдзіць знаходжанне на такіх аб`ектах малалетніх дзяцей без суправаджэння дарослых, а таксама не дапусціць знаходжанне на чыгуначных пуцях непаўналетніх у навушніках або якія размаўляюць па мабільным тэлефоне.

Плануецца правядзенне тлумачальна-прафілактычнай работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/761/27302
Текущая дата: 02.06.2024