Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 6 сакавіка ў час уручэння дзяржаўных узнагарод.
Кіраўнік дзяржавы лічыць важнай ролю жанчын у развіцці і ўдасканаленні адукацыі і навуковай сферы, фізкультуры і спорту. "Бліскучыя поспехі нашых жанчын на ніве мастацтва і спорту праслаўляюць краіну", - перакананы беларускі лідар.
Удзячнасці Прэзідэнта па праву заслужылі работніцы сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паколькі немагчыма пераацаніць ролю жанчын у справах міласэрнасці і дапамогі блізкаму.
"Дзякуй вам за тое, што сваёй працай, талентам і дабрынёй вы робіце наш свет лепшым, - падзякаваў Аляксандр Лукашэнка. - У творчасці і грамадскай дзейнасці, на вытворчасці і дзяржаўнай службе, вы - крыніца новых ідэй, стваральнай сілы і ўмення знаходзіць аптымальныя рашэнні ў самых складаных сітуацыях. Але якімі б ні былі вашы прафесійныя поспехі, вы ніколі не забываеце аб самым галоўным - сям`і, здароўі і дабрабыце сваіх блізкіх. Менавіта на вас трымаецца дом і, як прынята лічыць, вы - захавальніцы яго цеплыні і ўтульнасці".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "шчыра рады бачыць у гэтай зале нашых суайчынніц, удастоеных ордэнаў Маці". "Мацярынства і клопат аб дзецях - гэта найвышэйшая, дадзеная Богам, місія жанчыны", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў, каб дзяржаўныя ўзнагароды сталі для жанчын добрым падарункам да свята і паслужылі выказваннем глыбокай удзячнасці і любові ўсім жанчынам Беларусі.
6 сакавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
6 сакавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/762/29976
Текущая дата: 15.11.2024