Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Следства правярае ўсе версіі забойства мужчыны, знойдзенага 18 лютага на вуліцы Карла Лібкнехта ў Мінску ў багажніку аўтамабіля прадстаўнічага класа з колата-рэзанымі ранамі.
Правяраецца прыналежнасць забітага да злачынных супольнасцяў.
Праца па ўстанаўленні акалічнасцяў забойства і ідэнтыфікацыі асобы загінулага працягваецца. Прызначана судова-медыцынская, генатыпаскапічная і шэраг іншых экспертыз.
Праведзены шэраг аглядаў, у тым ліку аўтамабіля і меркаванага месца пражывання забітага. Следчыя працуюць са сведкамі па крымінальнай справе.
У межах кожнай з версій, што адпрацоўваюцца следствам, плануецца правядзенне апазнання трупа.
З мэтай атрымання інфармацыі праваахоўныя органы Беларусі кантактуюць з праваахоўнымі органамі іншых дзяржаў. Следствам рыхтуюцца адпаведныя просьбы аб аказанні прававой дапамогі.
Расследаванне даручана следчай групе галоўнага следчага ўпраўлення.
Нагадаем, справа расследуецца на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Аднак, як не выключыў 20 лютага на прэс-канферэнцыі генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, яно можа быць перакваліфікаванае на ч. 2 арт. 139 КК.
У СМІ паведамлялася, што забіты, магчыма, крымінальны аўтарытэт з Кыргызстана.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2015
Мінск, 20 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/764/29725
Текущая дата: 14.11.2024