Белорусский портал в Казахстане

Завершана следства па справе аб незаконнай рэкламнай дзейнасці ў інтэрнэце



Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі 1981 года нараджэння, які з 2005 года па 2012-ты займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў інтэрнэце.

Як паведамілі ў цэнтральным апараце СК, мужчына размяшчаў у інтэрнэце свае сайты, на якіх шляхам размяшчэння банераў і гіперспасылак на іншыя рэсурсы сеткі рэкламаваў розныя тавары і паслугі. 

За гэты час абвінавачванаму і яго кампаньёнам удалося зарабіць больш як 700 тысяч долараў ЗША, пры гэтым пра сваю дзейнасць па размяшчэнні рэкламы ў інтэрнэце і памерах заробку ён не інфармаваў падатковую інспекцыю. 

Для атрымання грашовых сродкаў ад такога бізнесу мужчына выкарыстоўваў замежныя плацежныя сістэмы, што абцяжарвала выяўленне яго дзейнасці падатковымі і праваахоўнымі органамі. 

Падчас следства абвінавачваны добраахвотна пагасіў частку атрыманага ім злачыннага даходу, накладзены арышт на яго банкаўскія рахункі. 

Апрача таго, у час расследавання ўстаноўлены факты рэкламавання абвінавачваным у сетцы не толькі легальных тавараў і паслуг, але і парнаграфічных матэрыялаў. 

За згаданыя дзеянні мужчыну выстаўлена абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і ч. 2 арт. 343 КК (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/768/29546
Текущая дата: 15.11.2024