Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 66 дзён.
У гэты дзень у 1492 годзе быў вынайдзены аловак з грыфелем. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 кастрычніка
У 2011 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу.
Хто нарадзіўся 26 кастрычніка
1635 год: Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1890 год: Янка Пачопка, беларускі аграном і публіцыст.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Даменіка Скарлаці і амерыканскі палітык Хілары Клінтан.
26 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Карпа, дыякана Папілы, яго сястры Агафонікі і пакутніка Агафадора.
Лічылася, што ў гэты дзень можна развітацца з прыгожай "залатой" восенню – далей толькі шэрае неба, чорныя галінкі дрэў, туман, макрэча і снег. У вёсцы рыхтуюць месца для новых пасадак.
Таксама прыбіралі ў лазні, чысцілі печ, рабілі настоі з лекавых раслін. У лазні нельга было мыцца аднаму, а таксама пасля захаду сонца.
У гэты дзень лячылі людзей, хворых на падучую: чыталі на ваду малітву і давалі яе піць.
Перамену надвор`я прадвяшчаў крык пеўня, а калі пачуць яго рана, гэта значыць, будзе дождж. Макрэчу таксама абяцалі чырвоныя аблокі на захадзе.
Sputnik, 26 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/77/71334
Текущая дата: 17.11.2024