Аб гэтым паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі.
"У межах выканання стратэгічнай задачы па дэдаларызацыі эканомікі і павышэнні даверу да нацыянальнай валюты да канца лютага гэтага года праўленнем Нацыянальнага банка будуць разгледжаныя прапановы па скарачэнні выпадкаў выкарыстання замежнай валюты, каштоўных папер і плацежных дакументаў у замежнай валюце пры разліках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка паводле вынікаў праведзенага 30 студзеня ў Мінску пашыранага пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Адначасова плануецца прыняцце нарматыўнага прававога акта па функцыянаванні лічбавага банкінгу ў Беларусі, скіраванага на стварэнне неабходных умоў для аказання поўнага спектра банкаўскіх паслуг і прадуктаў праз дыстанцыйныя каналы абслугоўвання, спрашчэння ідэнтыфікацыі кліентаў — фізічных асоб і функцыянавання паўнавартаснага электроннага дакументаабароту без неабходнасці дадатковага запатрабавання дакументаў на папяровым носьбіце, паведамляе рэгулятар.
Андрэй Серада, БелаПАН
30 студзеня 2015
30 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/770/29338
Текущая дата: 15.11.2024