З 11 лютага будуць павышаны тарыфы на некаторыя паслугі мабільнага аператара life:), у тым ліку на галасавыя, роўмінгавыя і інтэрнэт-паслугі.
Пры гэтым, як паведаміла прэс-служба аператара, умовы для абанентаў, якія падключыліся раней на прапановы з абавязацельствамі, застануцца ранейшымі.
Аператар life:) нагадаў, што ў снежні 2014 года кампанія прыняла рашэнне адмяніць студзеньскае павышэнне цэн. І ўвесь студзень тарыфікацыя паслуг праводзілася па цэнах 2014 года.
"Але ў сувязі з некаторымі змяненнямі ў эканоміцы краіны, што адбыліся на працягу студзеня, кампанія вымушана прыняць рашэнне аб павышэнні тарыфаў. Зазначым, што мы ўтрымлівалі цэны на працягу апошніх 9 месяцаў з часу іх змянення ў красавіку 2014 года. А кошт інтэрнэт-паслуг і зусім не мяняўся больш як тры гады", — падкрэслілі ў кампаніі.
Разам з тым пра тое, як вырастуць тарыфы, пакуль не паведамляецца.
ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" ("БеСТ") было зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Заснавальнікамі кампаніі "БеСТ" выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).
Аляксей Арэшка
БелаПАН, 27 студзеня 2015
БелаПАН, 27 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/771/29257
Текущая дата: 15.11.2024