Белорусский портал в Казахстане

«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў»



Фестываль опернага і балетнага мастацтва «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» скора пачнецца ў Беларусі.

Грандыёзны фестываль у фармаце open-air збярэ вядучых артыстаў Вялікага тэатра Беларусі і аматараў оперы і балета ў адным з самых прыгожых палацава-паркавых ансамбляў Еўропы – легендарнай Нясвіжскай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў. У гэтым годзе пляцоўкамі мерапрыемстваў стануць Нясвіжскі касцёл Божага Цела, Ратуша,Тэатральная зала  і ўнутраны двор замка. Тут пройдуць канцэрты, творчыя вечары і доўгачаканыя прэм’еры:

20 чэрвеня

    канцэрт «Мелодыі кахання» вядучых салістаў оперы з удзелам струннага квінтэта «Серэнада»
    вечар балета «З веку ХIХ у век ХХI»
    опера «Кармэн»

21 чэрвеня

    канцэрт «З Ойчам адвечным» (паводле твораў Станіслава Манюшкі)
    вечар балета «З веку ХIХ у век ХХI»

22 чэрвеня

    канцэрт «Спачатку музыка, потым словы»
    гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра

Звязда, 17 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/772/26278
Текущая дата: 02.06.2024