Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.
"Рашэннем Мінгарвыканкама 5 студзеня 2015 года зацверджаны чатыры схемы па размяшчэнні гандлёвых аб`ектаў і аб`ектаў грамадскага харчавання да 2020 года. Яны распрацаваны з мэтай захаваць у Мінску ўсе фарматы рознічнага гандлю. Згодна з гэтымі схемамі да 2020 года ў сталіцы адкрыюць 425 гандлёвых аб`ектаў, у тым ліку 201 магазін крокавай даступнасці (гандлёвай плошчай да 300 кв.м), 130 магазінаў раённага значэння (ад 300 кв.м да 1,5 тыс. кв.м) і 94 магазіны гарадскога значэння (больш за 1,5 тыс. кв.м). У горадзе таксама з`явіцца 258 новых аб`ектаў грамадскага харчавання на 28,3 тыс. месц", - сказала Ніна Емяльянава.
Згодна з мінімальнымі сацыяльнымі стандартамі на 1 тыс. чалавек павінна прыпадаць не менш як 600 кв.м гандлёвых плошчаў і 45 месц у сетцы грамадскага харчавання. Гэты стандарт, паводле слоў Ніны Емяльянавай, у Мінску будзе выкананы ўжо ў 2015 годзе. А да 2020 года на 1 тыс. жыхароў сталіцы будзе прыпадаць 900 кв.м гандлёвых плошчаў і 56 месц у сетцы грамадскага харчавання.
На сённяшні дзень у Мінску працуюць 6,4 тыс. магазінаў агульнай гандлёвай плошчай 965 тыс. кв.м, 73 гандлёвыя цэнтры і 27 рынкаў, 2350 аб`ектаў грамадскага харчавання амаль на 150 тыс. месц. Гандлёвая сетка сталіцы штогод павялічваецца. У 2014 годзе яна прырасла на 167 тыс. кв.м, было адкрыта 220 аб`ектаў харчавання на 8,5 тыс. месц.
21 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
21 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/772/29145
Текущая дата: 15.11.2024