Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ва Узброеных сілах Беларусі, падпісаўшы 15 студзеня шэраг адпаведных указаў



Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў палкоўніка Андрэя Гурцэвіча начальнікам факультэта Генеральнага штаба — намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі, вызваліўшы яго ад пасады камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі. 

Генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч вызвалены ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання УС і прызначаны камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл. 

Аляксандр Лукашэнка таксама прызначыў генерал-маёра Валерыя Гнілазуба начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл, вызваліўшы яго ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб`яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў УС. 

Палкоўнік Ігар Кароль прызначаны начальнікам 72-га гвардзейскага аб`яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сіл Беларусі.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/773/29049
Текущая дата: 15.11.2024