Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
У Мінскім метро пачалі працаваць 24 зоны надгляду пасажыраў, іх багажу і буйнагабарытнай ручной паклажы.
Зоны надгляду пасажыраў, іх багажу і буйнагабарытнай ручной паклажы адкрыліся на станцыях "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі", "Плошча Леніна", "Інстытут культуры", "Няміга", "Спартыўная", "Аўтазаводская", "Пралетарская", "Уручча", "Магілёўская", "Каменная Горка", "Пушкінская", "Плошча Якуба Коласа".
У кожнай зоне ўстаноўлены арачны шматзонны металадэтэктар (рамка), рэнтгенаграфічны сканер, у выпадку неабходнасці могуць прымяняцца партатыўны газааналізатар і пераносны лакалізатар узрыву тыпу "Фантан", арганізавана сістэма відэанагляду.
У бліжэйшы час такія зоны абсталююць яшчэ на чатырох станцыях: "Грушаўка", "Міхалова", "Малінаўка" і "Пятроўшчына". А да канца 2015 года плануецца завяршыць абсталяванне зон надгляду на ўсіх станцыях сталічнай падземкі.
Права выбарачнага надгляду багажу і ручной паклажы пасажыраў метрапалітэна, згодна з заканадаўствам, прадастаўлена супрацоўнікам упраўлення ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна і інспектарам службы бяспекі метро. У выпадку адмовы пасажыра ад праходжання агляду інспектар мае права прапанаваць яму скарыстацца іншым відам транспарту.
16 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
16 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/773/29062
Текущая дата: 15.11.2024