Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пагранічная бяспека знаходзіцца ў ліку важнейшых пытанняў дзяржаўнай палітыкі.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся тым, як выконваюцца даручэнні ў гэтай сферы, якія раней даваліся ўраду, Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета бяспекі, Дзяржпагранкамітэту і іншым праваахоўным органам. Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што з пункту гледжання нарматворчасці ўсе неабходныя пытанні былі вырашаны.
У студзені 2014 года на пашыранай калегіі пагранічнага ведамства абмяркоўваліся актуальныя праблемы. "Тады размова ішла аб аптымізацыі органаў пагранічнай службы, павышэнні правапарадку ў пагранічнай зоне, ролі абласных камісій у вырашэнні гэтых пытанняў, а таксама аб садзейнічанні з боку дзяржаўных органаў і мясцовага насельніцтва прыгранічных раёнаў у ахове нашых рубяжоў. Нічога новага ў гэтым няма. Так, як гэта было ў савецкія часы, калі граніцу ахоўваў увесь народ, асабліва які пражывае ў прыграніччы, - сказаў Прэзідэнт. - Але потым мы дадэмакратызаваліся да таго, што насельніцтва наогул забыла, што яно жыве ў прыгранічнай зоне. Вельмі важны напрамак граніца з Паўночнаатлантычным альянсам, ЕС у нас аказалася занадта дэмакратычнай. Таму мы вырашылі вярнуцца да праверанага метаду, каб і насельніцтва было падключана да аховы дзяржграніцы. Але для гэтага трэба было ўзварушыць мясцовыя органы ўлады і само насельніцтва ў прыграніччы".
Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў далажыць яму, наколькі ўлічаны негатыўныя тэндэнцыі, якія праяўляюцца апошнім часам уздоўж беларускай дзяржаўнай граніцы ў суседніх краінах. "Што змянілася ў пагранвойсках, у свядомасці саміх пагранічнікаў у плане недапушчэння фактаў, якія былі вядомы, аж да беспакаранага прарыву дзяржграніцы, калі мы парушальнікаў тут лавілі па некалькі сутак?" - паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама пацікавіўся, як Дзяржпагранкамітэт вырашае задачы адстойвання дзяржаўных інтарэсаў Беларусі ў новых інтэграцыйных працэсах, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з мытнымі органамі. "Не забывайце, што, выбудоўваючы адносіны як з Усходам, так і з Захадам, мы павінны разумець, што нацыянальныя інтарэсы - гэта наша кроўная справа і святы абавязак", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад па выніках аператыўна-службовай дзейнасці органаў пагранічнай службы ў 2014 годзе. Як паведаміў журналістам па выніках даклада старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў, усе даручэнні выкананы якасна. "Сур`ёзна ўмацавана пагранічная бяспека на ўсіх напрамках. Вялікая работа праведзена па інжынерным абсталяванні дзяржграніцы, укараненні сучасных тэхнічных сродкаў, што дало магчымасць павысіць якасць аховы дзяржграніцы і эфектыўнасць работы па ўмацаванні пагранбяспекі", - расказаў кіраўнік ведамства.
Акрамя таго, у прыгранічных раёнах актыўна праводзіцца прафілактычная работа, што дало магчымасць прыкладна на 15 працэнтаў знізіць колькасць правапарушэнняў, звязаных з парушэннем пагранічнага рэжыму, асабліва сярод мясцовага насельніцтва.
Пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржграніцы Прэзідэнт даў неабходныя даручэнні на 2015 год па далейшым удасканаленні сістэмы пагранбяспекі, яе адаптаванні да сучасных умоў.
19 студзеня 2015, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
19 студзеня 2015, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/773/29096
Текущая дата: 15.11.2024