Белорусский портал в Казахстане

Дэпутаты мясцовых саветаў у Беларусі не змогуць карыстацца картай паляка



Гэта вынікае з паправак у закон "Аб статусе дэпутата мясцовага савета дэпутатаў", тэкст якога размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з законам, "дэпутат савета не мае права атрымліваць ад замежных дзяржаў дакументы, якія даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, а таксама карыстацца такімі льготамі і перавагамі, калі іншае не вынікае з міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь". 

Дэпутат савета, які мае такія дакументы, абавязаны перадаць іх на час ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў у адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.

Папраўкі набываюць моц праз тры месяцы з даты іх афіцыйнага апублікавання.

Адзначым, аналагічныя абмежаванні ўведзены ў дачыненні да дзяржслужачых, супрацоўнікаў міліцыі, ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МНС.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/774/28966
Текущая дата: 15.11.2024