Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 10 студзеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 10 студзеня 2015 года.

На 10 студзеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 14.060 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 16.570 (абсалютны максімум)
Расійскі рубель — 231,50
Украінская грыўна — 889,31

Кошык валют — 2.857,67

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 300 рублёў (2,18%), еўра — на 330 (2,03%), расійскага рубля — на 10,50 (4,75%), грыўны — на 20,07 (2,31%). Курс кошыка валют павялічыўся на 87,42 рубля (3,16%).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,1785, "долар/расійскі рубель" — 60,734, "долар/грыўна" — 15,81.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 10 студзеня долар купляюць па 13.800—14.300 і прадаюць па 14.340—14.341,2 рубля. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 439 рублёў (да 14.162), продажу — на 306 (да 14.340).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 14.000—14.500 пры куплі, 15.000 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/775/28930
Текущая дата: 15.11.2024