Паводле звестак дзяжурна-дыспетчарскай службы "Мінскаўтадар-Цэнтр" на 10 студзеня, за суткі на рэспубліканскіх дарогах былі задзейнічаныя 574 снегаачышчальнікі і 540 пескасолеразмеркавальнікаў.
Згодна з інфармацыяй прэс-службы Міністэрства транспарту, для апрацоўкі пакрыцця было зрасходавана прыкладна 12 тыс. тон пясчана-саляной сумесі і 2 тыс. тон чыстай солі. Забяспечаны бесперабойны рух транспарту па рэспубліканскай сетцы дарог.
Згодна з аператыўнымі звесткамі, за мінулыя суткі на рэспубліканскіх дарогах было зарэгістравана сем уліковых ДТЗ, у якіх два чалавекі загінулі і шэсць атрымалі раненні.
Дарожныя службы звяртаюцца да карыстальнікаў дарог з просьбай выконваць правілы дарожнага руху, а таксама быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, прытрымлівацца хуткаснага рэжыму, адэкватнага дарожным умовам.
Мінтранс нагадвае пра наяўнасць адзінага тэлефоннага нумара дыспетчарскіх службаў арганізацый рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі. Набраўшы 125 у любым рэгіёне краіны, удзельнікі дарожнага руху могуць паведаміць важную інфармацыю або выказаць прэтэнзіі наконт дарожных умоў на той ці іншай рэспубліканскай дарозе. Калі атрыманая інфармацыя адносіцца да кампетэнцыі дарожных службаў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі, яна не застанецца без увагі і адпаведнага рэагавання, запэўнілі ў міністэрстве. Пры неабходнасці да вырашэння праблемы будуць прыцягнутыя іншыя экстранныя і аварыйныя службы.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2015
Мінск, 10 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/775/28947
Текущая дата: 15.11.2024