«Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Ражджаством Хрыстовым», — адзначае кіраўнік дзяржавы.
«Праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да людзей сведчанне непахіснасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові, — гаворыцца ў віншаванні. — Ражджаство адорвае людзей дзіўным пачуццём у чаканні новага, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам».
«Светлыя калядныя святы пабуджаюць на высакародную працу і добрыя справы. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні, — адзначае Прэзідэнт. — Запальваючы свечкі ў святую і ціхую ноч, давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру».
«Няхай радасць Ражджаства стане здабыткам кожнага дома, усёй нашай краіны, надасць сілы для новых спраў на карысць беларускага народа і Айчыны, — жадае кіраўнік дзяржавы. — Моцнага вам здароўя, шчасця, поспехаў у справах, утульнасці і згоды ў сем’ях».
Паводле афіцыйнага Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, catholic.by, 24 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/776/28751
Текущая дата: 15.11.2024