Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па факце парушэння правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, злачынства выявілі аператыўнікі Гродзенскай пагранічнай групы.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена непрацуючая жыхарка Гродна 1981 года нараджэння, якая ў злачыннай змове з чатырма жыхаркамі абласнога цэнтра 1980—1989 гадоў нараджэння арганізавала дастаўку ў Гродна з Польшчы ювелірных вырабаў з серабра і іх наступную рэалізацыю з рук ва ўстановах і арганізацыях абласнога цэнтра. Арганізатара злачыннай схемы памежнікі затрымалі на мяжы ў момант увозу чарговай партыі ўпрыгажэнняў. У наступным былі затрыманыя іншыя саўдзельніцы.
Падчас расследавання крымінальнай справы следчыя сумесна з памежнікамі ўстанавілі і даказалі віну падазроных ва ўчыненні з пачатку снежня 2013 года па канец лютага 2014 года 35 незаконных здзелак з каштоўнымі металамі.
Па выніках расследавання крымінальнай справы ўсім асобам выстаўленае абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 223 КК (парушэнне правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі і камянямі).
Раней абвінавачваныя да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.
Крымінальная справа перададзена для разгляду ў суд.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 снежня 2014
Мінск, 24 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/776/28755
Текущая дата: 15.11.2024