Белорусский портал в Казахстане

Беларускай культуры складана процістаяць сучасным выклікам і пагрозам



Такое меркаванне выказаў 19 снежня на сумесным пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі Мінкультуры дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка.

На пасяджэнні абмяркоўвалася рэалізацыя праграмы супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі на 2010-2015 гады.

Паводле слоў Аляксандра Лакоткі, не страціць самабытнасць у сучасных умовах беларускай культуры нялёгка. Масавая культура, якая нясе сумніўныя каштоўнасці, агрэсіўна, завалодвае свядомасцю грамадства.

Сёння многае страчана, напрыклад, у манументальным мастацтве. З фасадаў будынкаў знікаюць мазаікі, з інтэр`ераў - вітражы. Месца манументальных кампазіцый, вітражоў, якія можна назваць летапісам мінулага, такіх як на гасцініцы "Турыст", у кінатэатрах "Партызан", "Вільнюс", заняла стракатая рэклама.

Ёсць пытанні і да афармлення гістарычных, турыстычных мясцін, якія могуць пасадзейнічаць развіццю рэгіёнаў. У Беларусь едуць турысты, і неабходна ўдзяляць больш увагі развіццю гістарычных мясцін у глыбінцы.

На думку вучонага, было б правільна на месцы былога будынка Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску пабудаваць будынак Музея беларускай дзяржаўнасці. Праспект Незалежнасці - унікальны горадабудаўнічы комплекс. У гэтым наваколлі - Палац Рэспублікі, Палац прафсаюзаў, будынак Адміністрацыі Прэзідэнта - Музей беларускай дзяржаўнасці заняў бы дастойнае месца ў адрозненне ад будынка, які можа з`явіцца, каб дагадзіць інтарэсам інвестараў.

20 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/777/28735
Текущая дата: 15.11.2024