Белорусский портал в Казахстане

Беларусы паклапоцяцца аб міры і дабрабыце на сваёй зямлі



Аб гэтым 24 снежня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".

Звяртаючыся да ўдзельнікаў свята, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Кожны з вас можа зрабіць нешта добрае для сваёй краіны. Тым больш што надыходзячы год аб`яўлены Годам моладзі, значыць, гэта і ваш год".

"Усе вы, вядома, чулі крылатую фразу "спяшайцеся рабіць дабро". І я заклікаю да гэтага не толькі дарослых, але і нашых юных грамадзян. Цяпер самы час для добрых спраў. Проста паглядзіце вакол, што і як можна зрабіць лепшым. А мы, дарослыя, абяцаем вам, што паклапоцімся аб міры і дабрабыце на нашай зямлі", - сказаў Прэзідэнт.

"Вы ведаеце, што вельмі важна марыць. Запаветныя жаданні маюць дзіўную ўласцівасць - яны збліжаюць людзей і, самае галоўнае, робяць іх лепшымі і дабрэйшымі. Так адбываецца таму, што ўсе мы марым аб адным і тым жа. Усе мы хочам здароўя, усе мы хочам шчасця родным і блізкім, працвітання сваёй Радзіме, міру на ўсёй зямлі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, напэўна, нават дзеці, якія не цікавяцца палітыкай, ведаюць, што сёння то там, то тут успыхваюць войны. "І ўжо зусім каля нашага парога, у нашых родных братоў ва Украіне не ўсё так добра. Прынамсі, не ва ўсёй Украіне. Дзе-нідзе там плачуць дзеці, дзе-нідзе не так сустракаюць Новы год, як сустракаем мы. Таму мы ўсе з вамі жадаем самага лепшага, дабра, міру і шчасця тым дзецям, якія сёння гэтага пазбаўлены", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларусам, каб збыліся іх агульныя мары, трэба працаваць разам, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Вядома, гэта няпроста. Шлях да поспеху не бывае лёгкім, але ён можа быць вельмі цікавым", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, перад падрастаючым пакаленнем беларусаў адкрываецца вялікі свет ведаў. Прэзідэнт Беларусі папрасіў удзельнікаў свята, каб яны не ўпускалі магчымасці вучыцца. "Трэба вучыцца, трэба атрымаць веды, таму што гэта фундамент вашага жыцця. Вам прадастаўлена магчымасць атрымліваць гэтыя веды. Вы можаце займацца спортам. Вы можаце асвоіць ігру на любімым музычным інструменце, акцёрскае майстэрства, навучыцца пісаць і маляваць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пажадаў дзецям, каб яны хутчэй адкрылі ў сабе скрытыя здольнасці. "Магчыма, у вас ёсць здольнасці, аб якіх вы пакуль не ведаеце. Паспрабуйце адкрыць іх у сабе. Спрабуйце і ідзіце, не спыняйцеся перад цяжкасцямі, - заклікаў кіраўнік дзяржавы. - І помніце: перад вамі будзе вельмі многа перашкод, і пераадоленне гэтых перашкод - гэта самая захапляючая прыгода, гэта заўсёды цікава".

"І не думайце, што вы яшчэ школьнікі і вельмі маладыя для вялікіх спраў. Вялікія перамогі, вялікія справы складаюцца з маленькіх дасягненняў. Ужо сёння вы можаце прымаць удзел у інтэлектуальных, творчых або спартыўных спаборніцтвах, суботніках і самых розных праектах, якія праводзяцца ў вашых школах", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

24 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/777/28748
Текущая дата: 15.11.2024