Белорусский портал в Казахстане

Пастаўшчыкі ГУМа прадаўжаюць адгружаць тавар па ранейшых цэнах



Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара ўнівермага Святлана Прыступа.

"Пакуль пастаўшчыкі прадаўжаюць адгружаць нам тавар па ранейшых цэнах. Але нават калі яны ўзнімуць кошт, то мы ў сваю чаргу не будзем яго павышаць. Для пакупнікоў цана застанецца ранейшай. Так, універмаг недаатрымае прыбытку, але галоўнае, каб людзі засталіся задаволены", - сказала Святлана Прыступа.

Намеснік дырэктара адзначыла, што ў галоўным універмагу Мінска з 18 снежня аб`яўлены перадсвяточныя скідкі: 20 працэнтаў ад рознічнай цаны на нехарчовыя тавары і 7 працэнтаў - на харчовыя. "Калі мы нават не адмяняем пераднавагоднюю акцыю, пра якое павышэнне цэн можа ісці размова? Прынамсі, ад нас такая ініцыятыве не зыходзіць. Правесці пераацэнку тавараў складана ў тэхнічным плане: на гэта трэба задзейнічаць усе рэсурсы ўнівермага", - падкрэсліла яна.

Паводле слоў Святланы Прыступы, самы ходкі тавар у ГУМе - буйнагабарытная бытавая тэхніка. Аднак, нягледзячы на папулярнасць, прадукцыя не знікае з прылаўкаў універмага. "Тавар паступае рэгулярна. Напрыклад, заўтра чакаецца пастаўка. Таму дэфіцыту не будзе", - дадала намеснік дырэктара.

20 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/777/28787
Текущая дата: 15.11.2024