Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка.
«Захворванне ў нас нашмат ніжэйшае, чым у першую хвалю 2020 года. Я ўжо не кажу пра восень 2021 года, калі ў нас зашкальваў паказчык захворвання з прычыны таго, што дэльта, потым амікрон далучыліся», — сказаў Аляксандр Тарасенка.
Цяпер у Беларусі адносна стабільная сытуацыя. Цыркулююць амікрон-штам каранавіруса і яго разнавіднасці. Разам з тым у Паўночнай Амерыцы, Паўднёвым паўшар’і адзначаецца рэзкі рост захворвання.
«Пэўны папуляцыйны імунітэт з улікам вакцынацыі перанесенага захворвання сфармаваны. Калі разглядаць, як развівалася сітуацыя ад уханьскага штаму да дэльты і ў далейшым да амікрону, мы можам чакаць ўсплёск захворвання. Таму ў нацыянальным календары прышчэпак па эпідпаказах прадугледжана вакцынацыя, як і супраць грыпу, з верасня па снежань адзін раз у год», — адзначыў намеснік міністра.
У Беларусі вакцынацыя супраць COVID-19 стартавала са снежня 2020 года, хоць масава яна пачалася, вядома, пазней. Першасную вакцынацыю ў 2021 годзе прайшлі больш за 70% насельніцтва. Затым рушыла ўслед бустэрызацыя. Аляксандр Тарасенка заўважыў, што ўведзеныя шэрагам краін абмежаванні падганялі гэты працэс. Каб выехаць, напрыклад, у Расію, трэба было мець электронны пашпарт вакцынацыі і быць уключаным у базу «Падарожнічаю без COVID-19».
Звязда, 22 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/78/71250
Текущая дата: 17.11.2024