Своеасаблівы банк даных перспектыўных маладых людзей плануецца стварыць у Мінску.
Аб гэтым паведаміў на сустрэчы з моладдзю ў рамках агульнарэспубліканскага праекта "Адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае" старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
"Дзяржапарат мае дэфіцыт маладых кадраў. Па маім даручэнні ў Мінску займаюцца стварэннем спецыяльнай сістэмы падбору перспектыўных маладых людзей, гатовых прысвяціць сябе дзяржаўнай службе. Гэта тыя людзі, якія не разглядаюць работу ў камерцыйных структурах, яны гатовы працаваць на вынік і поўныя ідэй", - сказаў Андрэй Шорац.
Граданачальнік выказаў надзею, што сённяшняя сустрэча з маладымі людзьмі паслужыць своеасаблівым штуршком для апошніх, і яны стануць тымі генератарамі ідэй, якія дадуць магчымасць зрабіць Мінск лепшым, больш утульным і камфортным для пражывання. "Я чакаю канкрэтных ініцыятыў і прапаноў, якія прынясуць карысць краіне. Мінгарвыканкам адкрыты для супрацоўніцтва, мы гатовы дыскутаваць і абмяркоўваць любыя пытанні", - падкрэсліў Андрэй Шорац.
Праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучае" стартаваў у верасні 2014 года. За гэты час ён стаў масавым агульнарэспубліканскім праектам з удзелам усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб`яднанняў, вядомых прадстаўнікоў беларускага спорту, культуры, навукі, палітыкі, бізнесу, разнастайных прафесійных галін. Мерапрыемствы адкрытага дыялогу аб`ядналі на дыскусійных пляцоўках амаль 70 тыс. чалавек - навучэнцаў, працуючую моладзь, кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, органаў дзяржаўнай і выканаўчай улады, прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі.
Тэмы, пытанні, праблемы і прапановы, узнятыя ў час адкрытага дыялогу, стануць асновай для вызначэння новага вектара ў рабоце з моладдзю з боку грамадскіх фарміраванняў і органаў дзяржаўнай улады, дапамогуць надаць новы імпульс рабоце з моладдзю напярэдадні Года моладзі.
25 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
25 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/781/28391
Текущая дата: 15.11.2024