Белорусский портал в Казахстане

Вострай праблемы з кадрамі ў Беларусі няма



Аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў кадравага рэзерву Брэсцкага аблвыканкама.

"Пакуль у краіне ўсё ўкамплектавана. Сказаць, што дзесьці стаіць вельмі вострая праблема з кадрамі, я не магу", - адзначыў Аляксандр Радзькоў. Паводле яго інфармацыі, попыт на беларускіх спецыялістаў высокі, прычым не толькі ў краіне, таму што беларусы, паводле яго слоў, добрасумленныя і арганізаваныя работнікі. На іх ёсць попыт у Расіі, Літве, Польшчы і іншых краінах, асаблівай папулярнасцю карыстаюцца спецыялісты ІТ-сферы, таму што ў Беларусі добрая школа праграмістаў.

"Мы бачым цяпер праблему з настаўнікамі, чамусьці стала непрывабным працаваць настаўнікам, асабліва выкладчыкам матэматыкі, фізікі, хіміі і біялогіі, таму што гэта работа патрабуе добрага інтэлекту, а з такім інтэлектам, напрыклад, можна працаваць у той жа ІТ-сферы або ў бізнесе", - паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Таксама ёсць неабходнасць у механізатарах, аграномах і інжынерах, якія працавалі б у вёсцы.

"Але вырашаць гэтыя праблемы трэба акуратна, тут не павінны быць рыўкоў, таму трэба шукаць правільныя формы для іх вырашэння", - рэзюмаваў Аляксандр Радзькоў.

28 лістапада 2014, Баранавічы
Кацярына Марковіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/781/28435
Текущая дата: 15.11.2024