Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі выпусьціў памятную манэту ў гонар перамогі над маскоўскім войскам



Манэты з выявай гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага выпусьціў Нацыянальны банк Беларусі.

Срэбная памятная манета «Канстанцін Астрожскі» выходзіць у колькасьці 2000 штук наміналам 20 рублёў у сэрыі «Умацаваньне і абарона дзяржавы». Аналягічная медна-нікелевая манэта наміналам 1 рубель будзе выпушчана ў колькасьці 3000 штук.

Канстанцін Астрожскі ўзначальваў армію ВКЛ падчас разгрому маскоўскага войску ў Бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 года. Сёлета адзначалася 500-годзьдзе гэтай бітвы.

Радыё Свабода, 17 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/782/28273
Текущая дата: 15.11.2024