Белорусский портал в Казахстане

Дзяржава прадае дзяржпакет акцый ААТ "Авіякампанія Трансавіяэкспарт"



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Конкурс па продажы адбудзецца 30 снежня, падача дакументаў да — 12 снежня. 

Прадаецца 6.543.050 акцый (99,9%) намінальны кошт якіх складае 13.000 рублёў за акцыю. Задатак для ўдзелу ў конкурсе выплачваецца ў памеры 11.238.120.000 беларускіх рублёў у тэрмін да 23 снежня 2014 года ў адпаведнасці з дагаворам аб задатку, які заключаецца з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці. 

Статутны фонд ААТ "Авіякампанія Трансавіяэкспарт" на 1 красавіка 2013 года складаў 85.155.148.000 рублёў, было выпушчана 6.550.396 акцый. Дзяржава валодае 99,8879% акцый, фізічныя асобы — 0,1105%, давернае кіраванне — 0,0017% акцый. У рэспубліканскай уласнасці знаходзіцца 6.543.050 простых імянных акцый, кіраванне якімі ажыццяўляе Міністэрства транспарту і камунікацый. 

Асноўным відам дзейнасці авіякампаніі з`яўляюцца грузавыя авіяцыйныя перавозкі. Таксама яна аказвае паслугі па рамонце і тэхнічным абслугоўванні авіяцыйнай тэхнікі. Парк авіякампаніі складаецца з 13 самалётаў Іл-76. З іх 11 самалётаў Іл-76ТД і 2 самалёты Іл-76МД. У эксплуатацыйным стане знаходзяцца пяць паветраных суднаў, якія аснашчаны ўсім неабходным дадатковым абсталяваннем у адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО). 

ААТ "Авіякампанія "Трансавіяэкспарт" мае ўласную авіяцыйна-тэхнічную базу па абслугоўванні паветраных суднаў, дзевяць аб`ектаў нерухомасці, зямельны ўчастак на тэрыторыі нацыянальнага аэрапорта Мінск плошчай 528,93 га. Гэты аэрапорт з`яўляецца базавым для авіякампаніі. Створаны філіял у ААЭ. 

Авіякампанія зарэгістравана ў Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і з`яўляецца членам Міжнароднай авіяцыйнай грузавой асацыяцыі (TIACA). 

Страты кампаніі за 2013 год склалі 40 млрд. 942 млн. рублёў, крэдыторская завінавачанасць — 54 млрд. 56 млн. рублёў. На прадпрыемстве працуюць 330 чалавек.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/782/28280
Текущая дата: 15.11.2024