Белорусский портал в Казахстане

У інфакіёсках "Беларусбанка" цяпер можна адправіць міжнародныя пераводы па сістэме BLIZKO



Пра гэта паведамляе прэс-служба банка.

З 17 лістапада ва ўсіх інфакіёсках ААТ "ААБ Беларусбанк" стала даступнай паслуга па адпраўцы з выкарыстаннем картак банка міжнародных пераводаў па сістэме BLIZKO.

Цяпер кліенты могуць ажыццявіць пераводы не толькі амаль у 500 пунктах абслугоўвання, размешчаных ва ўстановах банка, але і больш чым у 2,3 тысячы тэрміналаў самаабслугоўвання.

Пры правядзенні пераводу ў інфакіёску банка трымальніку карткі неабходна ўвесці інфармацыю аб атрымальніку, месцы прызначэння пераводу, валюце і суме пераводу. Кантрольны нумар пераводу, неабходны для атрымання ажыццёўленага пераводу, адлюстроўваецца на карт-чэку, які фарміруецца інфакіёскам. Пры гэтым карт-чэк можа быць як выдадзены на папяровым носьбіце, так і накіраваны на адрас электроннай пошты. У наступным кліент можа прагледзець кантрольны нумар пераводу ў захаваных даных аб пераводзе ў інфакіёску.

"Беларусбанк" плануе пашыраць пералік сваіх паслуг па ажыццяўленні міжнародных пераводаў з выкарыстаннем дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Аператарам плацежнай сістэмы BLIZKO з`яўляецца ААТ АКБ "Сувязь-Банк". Галоўны акцыянер "Сувязь-Банка" — дзяржаўная карпарацыя "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці" ("Знешэканамбанк"), якой належыць 99,46% акцый банка.

Пераводы можна ажыццяўляць у расійскіх рублях, доларах ЗША і еўра. Кожны грашовы перавод BLIZKO абаронены васьмізначным унікальным кантрольным нумарам. Праз хвіліну пасля адпраўкі пераводу па сістэме BLIZKO ён становіцца даступным для атрымання ў любым пункце абслугоўвання сістэмы ў межах краіны прызначэння незалежна ад таго, у які горад ён быў адпраўлены.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/782/28301
Текущая дата: 15.11.2024