У Менску ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага,12 адбылося разьвітаньне з палітыкам Валерам Фраловым.
Яго пахаваюць 12 лістапада ў Горадні ў 11.30 на могілках па вуліцы Касманаўтаў.
Сярод тых, хто прыйшоў разьвітацца з генэралам Фраловым, — Сяргей Скрабец, Лявон Дзейка, Павал Знавец, Людміла Гразнова, Мечыслаў Грыб, Павал Казлоўскі, Аляксей Янукевіч ды іншыя палітыкі.
Пра сьмерць Валера Фралова (1947–2014) стала вядома 10 лістапада. Сын знайшоў яго мёртвым у найманай кватэры ў Менску.
Радыё Свабода, 11 лістапада 2014
Радыё Свабода, 11 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/784/28139
Текущая дата: 15.11.2024