Белорусский портал в Казахстане

1 лістапада максімальныя рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт ў Беларусі павышаюцца на 2,68—5%



Раней, 1 кастрычніка, цэны на некаторыя маркі цыгарэт былі павышаны на 2,75%.

Як вынікае з паведамлення на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, на 5% (да 11,5 тыс. рублёў) будзе павышана цана на цыгарэты LD Club Extra Looung. Да гэтага ж кошту, на 2,68%, падаражэюць цыгарэты Viceroy Blue і Viceroy Red і Pall Mall Premium (Blue, Azure, Silver). 

Цана цыгарэт Luckies (Red, Silver, Blue), Winston (Blue, Silver, White), Camel (Black, White, Filters, Orang, Blue, Silver) вырасце на 3,4% і складзе 15 тыс. рублёў. 

Нагадаем, згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/786/27980
Текущая дата: 15.11.2024