Канцэрт Лені Кравіца ў спарткомплексе "Мінск-Арэна" ўсё ж адбудзецца 19 снежня, паведамілі арганізатары.
Усе білеты, набытыя на канцэрт 1 лістапада, сапраўдныя.
"Арганізатары канцэрта ў Мінску (кампанія "Атам Інтэртэймент") вялі доўгія перамовы з менеджментам артыста і дамовіліся перанесці канцэрт на новую дату. Лені Кравіц знайшоў "акенца" ў шчыльным графіку, каб прэзентаваць свой новы альбом Strut беларускім прыхільнікам", — адзначылі ў кампаніі.
Нагадаем, раней канцэрт Лені Кравіца ў Мінску, запланаваны на 1 лістапада, быў адменены ў сувязі з хваробай артыста. Ён захварэў на ВРВІ і знаходзіўся пад назіраннем урача, які параіў Кравіцу не даваць канцэрты на працягу тыдня. Выступленні таксама былі адмененыя ў Таліне (28 кастрычніка) і Вільнюсе (30 кастрычніка). Спачатку арганізатары паведамілі пра перанос канцэрта на іншую дату, але пазней выступленне было адмененае з прычыны занятасці музыканта пасля заканчэння еўрапейскага тура.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 лістапада 2014
Мінск, 3 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/786/28067
Текущая дата: 15.11.2024