Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы вырас на 10 рублёў і склаў 10.710 рублёў.
Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 63 млн. 134 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 63 млн. 134 тыс., прапанова — 58 млн. 800 тыс.).
Курс расійскага рубля знізіўся на 1,00 рубля і склаў 251,50 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 401 млн. 175 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 26 млн. 779 тыс., прапанова — 1 млрд. 401 млн. 175 тыс.).
Курс еўра вырас на 50 рублёў і склаў 13.650 рублёў. Аб`ём — 34 млн. 612 тыс. еўра (попыт — 41 млн. 194 тыс., прапанова — 34 млн. 612 тыс.).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2014
Мінск, 29 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/787/27921
Текущая дата: 15.11.2024