Такую думку Кірыл Руды выказаў 16 кастрычніка на сустрэчы са студэнцкім актывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Адказваючы на пытанне дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ аб тым, колькі трэба грошай для шчасця і які рацыянальны дастатак для Беларусі, Кірыл Руды зазначыў, што ўзровень зарплаты неабходна параўноўваць з маштабам цэн.
"Калі мы гаворым аб прадуктах харчавання, спажывецкім кошыку, рэчах, якія мы хочам купіць, то зарплата ў раёне 3.000 долараў — дастойная зарплата… зараз скажу каго", — задумаўся Кірыл Руды. Рэагуючы на смех у зале і звяртаючыся да прысутнага на сустрэчы рэктара БДУ Сяргея Абламейкі, памочнік прэзідэнта дадаў: "Мне здаецца, Сяргею Уладзіміравічу, як рэктару і як акадэміку, гэтага мала".
Адказваючы на пытанні студэнтаў, Кірыл Руды таксама зазначыў, што пасля пераходу з бізнесу на дзяржслужбу яго заработная плата знізілася ў разы. У сувязі з гэтым ён успомніў эпізод падчас адной з нарад, якая прайшла праз 2-3 месяцы пасля яго прыходу на пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы.
"Прэзідэнт мяне падняў і сказаў: У нас ёсць малады чалавек, які працаваў у бізнесе, з`ехаў з глузду і прыйшоў да нас. Чаго вы да нас прыйшлі? Я адказаў: Вы ведаеце, цікава. Так, у зарплаце я страціў, груба кажучы, у пяць разоў, але затое мне цікава гэтым займацца", — падкрэсліў Кірыл Руды.
Кірыл Руды быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па эканамічных пытаннях летам 2013 года. Да прызначэння займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара ТАА "Бел Хуавэй Техноладжыс".
У жніўні сярэдняя зарплата ў Беларусі склала 6,36 млн. рублей. Пры гэтым сярэдняя зарплата ў 12.087 арганізацыях складала менш за 5 млн. беларускіх рублёў (каля 500 долараў у эквіваленце). У названых арганізацыях працуюць, згодна з афіцыйнымі звесткамі, 1,27 млн. чалавек. Спіскавая колькасць работнікаў усіх юрыдычных асоб, якую ўлічвае афіцыйная статыстыка, складала ў жніўні 3,21 млн. чалавек. Такім чынам, зарплату меншую за 5 млн. беларускіх рублёў у жніўні атрымлівалі амаль 40% работнікаў.
Мінск, 16 кастрычніка 2014
Мінск, 16 кастрычніка 2014
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/789/27766
Текущая дата: 15.11.2024