Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 79 дзён.
Сёння святкуюць Міжнародны дзень па зніжэнні рызык стыхійных бедстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 кастрычніка
У 1795 годзе ў Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Венгрыі, Прусіі і Расіі падпісалі канвенцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай.
У 1929 годзе ў Мінску пачаўся рух трамваяў.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Замбіяй.
У 1999 годзе была створаная Віцебская дыяцэзія.
Хто нарадзіўся 13 кастрычніка
1847 год: Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі.
1888 год: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1896 год: Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва.
Таксама сёння нарадзіліся прэм`ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр і французскі спявак-шансанье Іў Мантан.
13 кастрычніка ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святапакутніка Грыгорыя, які паходзіў з роду грузінскіх цароў.
У народзе Грыгорыя называлі Рыгор Саламяны, таму што ў гэты дзень выносілі з хаты матрацы, вытрасалі з іх старую салому. Па стане гэтай саломы меркавалі пра здароў`е чалавека: ці не падгніла салома, не адсырэла.
13 кастрычніка таксама маці мыла малых дзяцей з рэшата: налівала ў яго цёплую ваду і палівала малога, нібы душам. Гэты дзень лічыўся спрыяльны для вылячэння псуты ў дзяцей.
Калі ў гэты дзень выпаў снег, лічылася, што зіма прыйдзе яшчэ не скора, а лета будзе добрым і ўраджайным.
Sputnik, 13 ккстрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/79/71199
Текущая дата: 17.11.2024