Новы інвестыцыйны праект па вытворчасці проціпухлінных прэпаратаў рэалізуюць у НПЦ «ХімФармСінтэз», адзначыла намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, начальнік «ХімФармСінтэз», доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Алена Калінічэнка.
«Прыкладна 80-85% складу НПЦ — гэта моладзь ва ўзросце да 30-35 гадоў. Гэта вельмі адукаваныя і дасведчаныя людзі, з якімі працаваць вельмі прыемна. Таму мы вырашыліся і ўзялі новы інвестыцыйны праект — стварэнне вытворчасці (гэта будзе новая пляцоўка) проціпухлінных прэпаратаў, па-першае, для пашырэння наяўнай наменклатуры, таму што наша вытворчасць цалкам запоўнена, па-другое, для асваення новых, у прыватнасці, монакланальных антыцелаў», — сказала Алена Калінічэнка.
Паводле яе, перад калектывам стаіць вельмі вялікая і складаная задача. «Але я спадзяюся, што з такой камандай, якой з’яўляецца НПЦ «ХімФармСінтэз», мы справімся», — адзначыла яна.
Выкарыстанне перадавых тэхналогій дазваляе НПЦ выпускаць самыя сучасныя прэпараты, сярод іх так званыя таргетныя прэпараты для лячэння анкалагічных захворванняў. У гэтым годзе зарэгістравана два такіх найноўшых прэпарата для лячэння страўнікава-кішачных пухлін і пухлін печані і ныркі. У распрацоўцы знаходзіцца яшчэ шэраг прэпаратаў.
У прыватнасці, супрацоўнікі НПЦ зараз працуюць над атрыманнем новага арыгінальнага прэпарата для лячэння рассеянага склерозу. Плануецца прымяніць найноўшую тэхналогію адтэрмінаванага вызвалення дзеючага рэчыва. Гэта значыць, дзеючае рэчыва будзе паступаць у арганізм праз зададзены прамежак часу пасля праглынання таблеткі.
Звязда, 15 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/79/71201
Текущая дата: 17.11.2024