Як паведамляе Нацбанк, манеты маюць прамавугольную форму. З пярэдняга і абаротнага бакоў выступае кант па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне прамятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Казанская" серыі "Праваслаўныя цудатворныя іконы": залатую — наміналам 1.000 рублёў, масай 100,00 г, пробай сплаву 999, памерам 36,00х53,00 мм, накладам да 200 штук; залатую — наміналам 50 рублёў, масай 5,00 г, пробай сплаву 999, памерам 14,00х23,50 мм, накладам да 3.000 штук; сярэбраную — наміналам 500 рублёў, масай 500,00 г, пробай сплаву 925, памерам 90,00х135,00 мм, накладам да 600 штук.
Аверс: уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: "Рэспубліка Беларусь"; у цэнтры — арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, што сімвалізуе Багародзіцу, унутры якога памятны крыж, устаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы ў Беларусі, і проба сплаву ўнізе — намінал: "500 рублёў" (на сярэбранай) і "50 рублёў", "1.000 рублёў" (на залатых), справа ад наміналу — год чаканкі.
Рэверс: у цэнтры — вобраз Прасвятой Багародзіцы "Казанская" (на сярэбранай манеце наміналам 500 рублёў выявы німбаў над Багародзіцай і Ісусам Хрыстом, зоркі на адзенні Багародзіцы, а таксама арнамент па вуглах манеты выкананыя золатам); унізе — надпіс: "Казанская".
Манеты адчаканеныя на манетным двары ТАА "Б.Х.Майерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2014
Мінск, 4 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/790/27684
Текущая дата: 15.11.2024