Аб гэтым расказаў дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.
"У наступным годзе плануецца ўладкаваць 13,8 км палос, выдзеленых для руху толькі грамадскага транспарту", - канстатаваў Валерый Шкуратаў.
Паводле яго слоў, выдзяленне такіх палос неабходна, каб павялічыць скорасць руху тралейбусаў і аўтобусаў. "За апошнія 10 гадоў скорасць руху грамадскага транспарту ў Мінску не змянілася. І гэта тады, калі з тэхнічнага пункту гледжання ўсё значна рушыла наперад. Гэта звязана з тым, што пастаянна расце колькасць асабістых аўтамабіляў, якія значна ўскладняюць рух грамадскага транспарту", - адзначыў Валерый Шкуратаў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што без кантролю за выкананнем вадзіцелямі асабістага транспарту правіл дарожнага руху ў частцы нявыезду на выдзеленыя палосы не абысціся. "Калі такі кантроль будзе, гэта дасць магчымасць дысцыплінаваць вадзіцеляў", - лічыць спецыяліст.
7 кастрычніка 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
7 кастрычніка 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/790/27710
Текущая дата: 15.11.2024