Як паведамляе МУС Беларусі, у поле зроку міліцыянераў трапіў жыхар Мінскай вобласці. Падазроны, дзейнічаючы ў складзе злачыннай групы, паспрабаваў вывезці трох беларусак у Расію для занятку прастытуцыяй.
Затрыманы пазнаёміўся з дзяўчатамі на адным з сайтаў знаёмстваў. За іх дастаўку ў Расію ён планаваў атрымаць пэўны ганарар.
Цяпер падазроны змешчаны ў ІЧУ і дае паказанні, у дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 1 арт. 14 арт. 171 КК. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Сяргей Каўтун, сёння супрацоўнікі міліцыі дзейнічаюць на апярэджанне і затрыманне трафікераў, прадухіляючы спробы вывазу нашых грамадзян для эксплуатацыі за мяжу. Так, у 2013 годзе было затрымана 11 чалавек на месцы злачынства, а за восем месяцаў гэтага года ўжо восем.
"Сёння не толькі захавана, але і прымножана станоўчая дынаміка выніковасці працы нашых падраздзяленняў, — канстатаваў Сяргей Каўтун. — Аператыўнікі ўжо выявілі 427 злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, у тым ліку 125 цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Перакрыта 14 каналаў вывазу "жывога" тавару ў тры краіны свету, устаноўлена 83 пацярпелыя".
Перакрыта 14 каналаў вывазу "жывога" тавару ў тры краіны свету, устаноўлена 83 пацярпелыя".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2014
Мінск, 23 верасня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/791/27574
Текущая дата: 16.11.2024