Аўтары-выканаўцы і калектывы з Беларусі, Латвіі і Расіі прымуць удзел у канцэртах ХХVIII Гарадскога фестывалю-свята аўтарскай песні "Віцебскі лістапад", які пройдзе ў абласным цэнтры з 17 па 19 кастрычніка, паведамілі ў Цэнтры культуры "Віцебск".
"Каторы раз аматары гітары і аўтарскай песні збяруцца ў Віцебску, каб напоўніць яго цёплымі ўспамінамі і жывой музыкай, якая зможа запаліць сэрцы гледачоў. Аўтары і выканаўцы, дуэты і ансамблі на працягу трох дзён будуць выступаць у канцэртнай зале "Віцебск" і на пляцоўцы Цэнтра культуры", - адзначылі арганізатары.
Праграма фестывалю ўключае правядзенне конкурсу аўтарскай песні па наступных намінацыях: аўтар, выканаўца, дуэт, ансамбль. Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца па 11 кастрычніка ўключна ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Творчае спаборніцтва выканаўцаў адбудзецца 18 кастрычніка. Кампетэнтнае журы вызначыць лаўрэатаў конкурсу I, II і III ступені. Узнагароджанне пераможцаў і канцэрт з удзелам лаўрэатаў пройдзе 19 кастрычніка.
29 верасня 2014, Віцебск
Алена Ціханава - БЕЛТА
29 верасня 2014, Віцебск
Алена Ціханава - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/791/27637
Текущая дата: 16.11.2024