Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па бюджэце і фінансах Уладзімір Шыцько.
У Беларусі плануецца прадаваць жыллё ў лізінг. Такая норма прадугледжана ў праекце закона "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь".
"Норма, якая змешчана ў гэтым праекце закона, дазволіць прадаставіць грамадзянам Беларусі магчымасць выкарыстоўваць механізм лізінгу для набыцця маёмасці, напрыклад, жылля, аўтамабіляў, бытавой тэхнікі і гэтак далей. Раней такая паслуга была даступна толькі фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць", - адзначыў дэпутат.
На яго думку, гэта магчымасць дазволіць многім вырашыць сваё кватэрнае пытанне. "Не кожны можа за адзін раз выплаціць увесь кошт жылля. Каб набыць нерухомую маёмасць у лізінг, дастаткова спачатку ўнесці пэўную суму ад агульнага кошту купляемай маёмасці, звычайна ён не ніжэйшы за 25-30 працэнтаў, а потым штомесяц ажыццяўляць выплаты ў памерах, прадугледжаных дагаворам з лізінгадаўцам", - растлумачыў Уладзімір Шыцько. Тэрмін, за які неабходна выплаціць кошт маёмасці поўнасцю, таксама будзе вызначацца ўмовамі дагавора з лізінгадаўцам.
У праекце закона прадугледжана, што лізінгадавец мае права выкарыстоўваць прадмет лізінгу ў якасці прадмета залогу для забеспячэння выканання абавязацельстваў па заключаным дагаворы.
Уладзімір Шыцько паведаміў, што лізінгавую дзейнасць змогуць ажыццяўляць лізінгавыя арганізацыі, уключаныя ў рэестр такіх арганізацый, а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі без уключэння ў гэты рэестр. "Такім чынам, калі ІП займаецца рэалізацыяй, напрыклад, складанай бытавой тэхнікі, ён таксама зможа прадаваць яе ў лізінг. Пры гэтым ні індывідуальныя прадпрымальнікі, ні лізінгавыя арганізацыі, уключаныя ў рэестр, не павінны гэтага рабіць у абавязковым парадку, а толькі па ўласным жаданні. Напрыклад, калі вытворца або прадавец будзе бачыць, што ў яго ўзніклі складанасці з продажам, то частку тавару ён можа рэалізаваць у лізінг. Калі ў забудоўшчыка гатовы купляць кватэры за поўны кошт, то яму не трэба выкарыстоўваць лізінгавыя механізмы. У гэтым выпадку рынак будзе дыктаваць умовы работы", - сказаў ён.
Парламентарый лічыць, што паўнацэннае ўкараненне лізінгу для фізічных асоб знізіць нагрузку на банкаўскую сістэму па крэдытаванні эканомікі. На яго думку, набыццё грамадзянамі нерухомай маёмасці і прадметаў працяглага карыстання на ўмовах лізінгу можа стаць альтэрнатыўнай крыніцай задавальнення попыту насельніцтва на доўгатэрміновае фінансаванне. "Калі лізінг запрацуе ў поўным аб`ёме, у банкаў з`явіцца магчымасць зменшыць крэдытаванне грамадзян. Таксама праз лізінг больш інтэнсіўна будзе рэалізоўвацца прадукцыя айчынных вытворцаў, знізяцца складскія запасы, з`явіцца магчымасць поўнасцю загрузіць вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў, такім чынам знізіцца іх патрэбнасць у банкаўскіх крэдытах", - адзначыў Уладзімір Шыцько.
Праект закона распрацаваны ў адпаведнасці з указам ад 25 лютага 2014 года нумар 99 "Аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці". Дакумент будзе разгледжаны на асенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
10 верасня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/792/27473
Текущая дата: 16.11.2024