Пра гэта паведаміла 30 ліпеня афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".
Галоўнае следчае ўпраўлення Следчага камітэта (СК) Беларусі "праводзіць працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе аб карупцыі ў дачыненні да службовых асоб наваполацкага ААТ "Нафтан".
"Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў. У межах крымінальнай справы затрыманыя намеснік генеральнага дырэктара і шэраг іншых службовых асоб згаданага акцыянернага таварыства, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі", — зазначае Ганчарова.
Дзеянні падазроных кваліфікаваныя на падставе ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Зараз праводзяцца следчыя дзеянні, скіраваныя на ўстанаўленне ўсіх акалічнасцяў учынення гэтых злачынстваў. Ідзе расследаванне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК.
БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/798/26882
Текущая дата: 16.11.2024