Белорусский портал в Казахстане

Вялікая коўзанка з’явіцца каля галоўнай ёлкі Гомеля



Абт гэтым паведамляецца ў Тэлеграм-канале старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава.

Коўзанку на плошчы Леніна ля галоўнай ёлкі горада арганізуюць па шматлікіх просьбах гараджан. Яе плошча складзе каля 1 тыс. кв. м.

«Для зручнасці гараджан можна будзе скарыстацца паслугай завострывання канькоў. На катку інструктары падзеляцца сакрэтамі майстэрства і дапамогуць кожнаму адчуць магію зімовага катання», — расказалі ў гарвыканкаме.

І гэта толькі адзін з навагодніх сюрпрызаў для гараджан. Новае ўбранне сёлета набудзе і цэнтральная набярэжная ў Гомелі. Усё — для святочнага настрою і незабыўных момантаў перад самым чароўным перыядам у годзе.

Звязда, 20 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/8/75916
Текущая дата: 26.12.2024