Белорусский портал в Казахстане

У Мінскай вобласці аб`явілі аб пачатку ацяпляльнага сезона



У Мінскай вобласці аб`яўлены пачатак ацяпляльнага сезона. Аб гэтым паведамілі ў ДА "ЖКГ Мінскай вобласці".

У першую чаргу батарэі пацяплеюць у аб`ектах сацыяльнай інфраструктуры - школах, дзіцячых садах, бальніцах.

Адпаведнае рашэнне прынята Мінскім аблвыканкамам. Дзеянне дакумента ўступіла ў сілу сёння, 6 кастрычніка.

Як растлумачылі ў ДА "ЖКГ Мінскай вобласці", цяпло ў жылы сектар прыйдзе пазней, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён не будзе перавышаць 8 градусаў.

6 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/80/71154
Текущая дата: 17.11.2024