Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў



Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, грашовымі прэміямі заахвочаны 715 навучэнцаў.

У прыватнасці, грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака фонду заахвочаны пераможцы III Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды сярод дзяўчат, 22-й Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў INEPO, 8-й Міжнароднай алімпіяды праектаў маладых вынаходнікаў, Міжнароднай сусветнай алімпіяды навуковых праектаў у галіне энергетыкі, інжынерыі і навакольнага асяроддзя.

Грашовымі прэміямі заахвочаны таксама пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 2014 года, XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ, рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2013", Адкрытай алімпіяды школьнікаў па праграмаванні.

18 ліпеня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/800/26689
Текущая дата: 16.11.2024