Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Вызначаны пералікі відаў работ па бягучым рамонце жылфонду, якія будуць аплачвацца сродкамі з мясцовых бюджэтаў, а таксама сродкамі, якія ўносяцца ўласнікамі, наймальнікамі жылля і членамі арганізацый забудоўшчыкаў у якасці платы за бягучы рамонт.
За кошт сродкаў уласнікаў і наймальнікаў жылля будуць выконвацца работы па рамонце пад`ездаў шматкватэрных жылых дамоў (аднаўленне тынкоўкі і абліцоўкі сцен, столі, рамонт падлогі, рамонт і замена асобных элементаў смеццеправодаў, малярныя работы), а таксама рамонт печаў і дымаходаў.
У пералік відаў работ па бягучым рамонце, крыніцамі фінансавання якіх з`яўляюцца сродкі мясцовых бюджэтаў, увайшлі работы па рамонце фундаментаў, сцен, перакрыццяў, дахаў, аконных і дзвярных запаўненняў месц агульнага карыстання, перагародак, лесвіц, балконаў, ганкаў, казыркоў над уваходамі ў пад`езды і балконамі верхніх паверхаў. Таксама ў гэты пералік увайшлі работы па ўнутранай аддзелцы тэхнічных памяшканняў, вонкавай аддзелцы будынкаў. За кошт сродкаў з мясцовага бюджэту таксама будуць вырашацца пытанні, звязаныя з работай сістэм ацяплення, вентыляцыі, гарачага і халоднага водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыя) і электратэхнічных устройстваў.
Як растлумачыў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Андрэй Рамашка, да ўступлення ў сілу Жыллёвага кодэкса работы па бягучым рамонце выконваліся ў рамках тэхнічнага абслугоўвання жылфонду. "Пасля ўступлення ў сілу гэтага дакумента бягучы рамонт стаў асобнай асноўнай жыллёва-камунальнай паслугай, фактычныя затраты на аказанне якой павінны аплачвацца насельніцтвам. Усе работы па бягучым рамонце павінны былі легчы на плечы грамадзян, у тым ліку такія віды работ, як рамонт даху, фасадаў, стыкаў і іншыя, даволі аб`ёмныя і дарагія", - адзначыў спецыяліст.
Аднак указам Прэзідэнта Беларусі нумар 550 ад 5 снежня 2013 года было вызначана некалькі крыніц фінансавання бягучага рамонту - сродкі мясцовых бюджэтаў і сродкі ад ўнясення ўласнікамі, наймальнікамі жылых памяшканняў і членамі арганізацый забудоўшчыкаў платы за бягучы рамонт, а таксама іншыя крыніцы фінансавання, не забароненыя заканадаўствам. Адпаведна, з`явілася неабходнасць вызначыць, якія менавіта віды работ фінансуюцца той ці іншай крыніцай.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
16 ліпеня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/801/26637
Текущая дата: 16.11.2024